You are viewing [info]kamilka's journal

LiveJournal for kamilka.

View:User Info.
View:Friends.
View:Calendar.
View:Memories.
You're looking at the latest 20 entries. Missed some entries? Then simply jump back 20 entries.

Sunday, January 1st, 2006

Subject:Новы год - сумнае сьвята :))
Time:3:08 am.
Comments: Read 13 or Add Your Own.

Thursday, December 23rd, 2004

Subject:;))
Time:11:16 pm.


Comments: Read 11 or Add Your Own.

Wednesday, February 18th, 2004

Subject:Takagism
Time:2:31 pm.
Невялічкі квэст.

Нічога такі :)
Comments: Read 1 or Add Your Own.

Wednesday, December 31st, 2003

Time:6:46 pm.
Віншую ўсіх з Новым Годам! :)

Жадаю, каб кожны ў гэтым новым годзе адчуваў сябе шчасьлівым :) І тады абавязкова ўсё атрымаецца! :)
І канешне ж моцнага здаровейка, радасьці, удачы, усьмешак, добрага надвор'я! :)

Вясёлых сьвятаў! :)
Comments: Read 11 or Add Your Own.

Tuesday, August 5th, 2003

Time:5:56 pm.
Флэшка для аматараў пакецiкаў з бурбалкамi :)
Comments: Read 5 or Add Your Own.

Sunday, April 20th, 2003

Subject:а сёньня ж сьвята!...
Time:11:59 pm.
Mood:віншавальны :).
[info]redwingedduck, высокіх палётаў табе! :))
Comments: Read 1 or Add Your Own.

Tuesday, April 1st, 2003

Subject:жыве ФПМ! :)))
Time:12:10 am.
Сёньня ФПМу - 33 гады! З чым усіх ФПМаўцаў і віншую! :)
Comments: Read 5 or Add Your Own.

Sunday, March 30th, 2003

Subject:куды мне ўжо болей шчасьця! :))
Time:2:01 pm.
Цікава, калі выпадкова б'ецца адразу дзясятак яек, гэта таксама да шчасьця? :)))
Comments: Read 5 or Add Your Own.

Friday, February 28th, 2003

Subject:Арган
Time:12:46 am.
Хадзілі з [info]pavalам на канцэрт ў касьцёл Сьв. Роха. Граў К. Шараў Баха, Букстэхудэ і яшчэ кагосьці. Файна граў :)
Мне вельмі-вельмі спадабалася!!!

Увогуле(як ня сорамна), я там першы раз была... Але ж пэўна не апошні :)
Comments: Read 4 or Add Your Own.

Tuesday, February 25th, 2003

Subject:памятныя даты :)
Time:1:12 am.
Mood: sleepy.
30.02.2003 была прыгожанькая такая дата - сіметрычная!..
Файна, што яе лёгка памятаваць :)


Update: гэта ў мяне быў глюк :)))
30.01 ... не зусім сіметрычная... ну нічога :)
Comments: Read 5 or Add Your Own.

Time:12:28 am.
Mood:я зноўку ў жж :)).
Езьдзіла на выходных у Слуцак. Прывезла шмат старых фотак бацькоў(у маладосьці і крыху ў дзяцінстве) і яшчэ іншых сваякоў. Адсканую, пачну рабіць электронны архіў :)
Comments: Read 5 or Add Your Own.

Monday, February 3rd, 2003

Time:11:50 pm.
Заходжу сёньня ў Цэнтральную кнігарню. Тут адна жанчына мяне заўважыла і глядзіць так дзіўна нібыта прывіда ўбачыла. Глядзіць і глядзіць... Не нахабна разглядае, але глядзіць менавіта ў твар, уважліва так... ці то чакае чагось, ці згадаць нешта спрабуе, ці запомніць... Абышла я вакол яе(бо замінала мне кніжкі разглядаць), а яна павярнулася ды зноў глядзіць. Думаю - непрыгожа неяк атрымліваецца - ды пытаюся: "Мы знаёмыя?" ... Яна так:"Не-е-ет" і пайшла адразу...

p.s. набыла там "Вандроўкі па маіх былых ваколіцах" Сыракомлі
Comments: Read 2 or Add Your Own.

Sunday, January 26th, 2003

Time:3:23 pm.
Mood: good.
Тэлефаную сябру. Аўтаадказчык: "Прыемна мець сяброў, якія кажуць вам чысьцюткую праўду. Пакіньце сваю праўду пасьля сігналу, а я потым яе паслухаю."
Нельга ж так людзей пужаць! Адразу забылася на ўсю праўду, што мелася сказаць :))
Добра яшчэ, напачатку сваю праўду не распавядае :)
Comments: Add Your Own.

Sunday, January 19th, 2003

Time:6:27 pm.
Mood: sad.
Пасмажыла дранікі. Адчыняю лядоўню - кефіру няма, сьмятаны рэшткі... Адзінае, што здаецца падыходзячым да дранікаў - крамбамбуля. Раптам зразумела, што маю вялікі страх прызвычаіцца да алкаголю. Насамрэч ніякіх прычын для гэтага няма, проста нейкі падсьвядомы страх... Пэўна таму ніколі ня ўжываю алкагольныя напоі ў адзіноце, нават піва альбо віно...
І чаго гэта я?..
Дранікі бяз сьмятаны - бульба на вецер...
Comments: Read 16 or Add Your Own.

Friday, January 17th, 2003

Time:11:37 pm.
Mood:жывы будзем, не памрэм :).
Тыдзень неяк імгненна прабег. На вуліцы пацяплела, на працы пахаладнела... Зіма? Вясна? Не разьбярэш...

Зарэгістравалася на www.excell.to, зараз магу СМСкамі дасылаць емэйлы. Ня ведаю толькі, навошта мне такое шчасьце :)) Ну няхай будзе, а раптам...

Учора файненька ў боўлінг пагулялі. Вядома ж, файненька не азначае добрыя вынікі :) Хоць я адну партыю нейкім цудам перамагла. Зусім не таму, што добра гуляла, проста астатнім зусім ня шэньціла :)
Comments: Add Your Own.

Tuesday, January 14th, 2003

Subject:мы ўсе памыляліся! (паводле БТ :))
Time:12:19 am.
Да беларусаў на Новы год прыходзіць зусім не Санта, і не Дзед Мароз, а Зюзя! :))
Гэта такі маленькі пузаты лысы чалавечак, які ходзіць басанож па беларускіх лясах у белай кашулі ды расхістаным кажуху. Яшчэ мае звычку мець пры сабе булаву ды стукаць ёю па дрэвых, чым уласна мароз і наганяецца :) Але дзядзька пэўна крыху гультаяваты, што тлумачыць зусім ня рэдкія ўзімку адлігі...
Comments: Read 18 or Add Your Own.

Friday, January 10th, 2003

Subject:а яшчэ ж і ня 1-е траўня...
Time:9:59 pm.
Mood: calm.
Паставіць елачку ў вядзерца з бульбаю было канешне добрай ідэяй, але трэба было ўсё ж і вады наліць. А то зараз мая зялёная прыгажунька стала падобна на нейкі паніклы люцік. Галінкі нахіліліся долу, як пад цяжарам сьнегу, а шарыкі пачалі ападаць нібыта сьпелыя яблычкі. Выглядае пацешна :)
Зьбіраю ўраджай...
Comments: Read 3 or Add Your Own.

Tuesday, January 7th, 2003

Time:3:49 pm.
Mood: sick.
Дабралася нарэшце да кампутара...
Нешта захварэла, лягла нават раней спаць учора і не магла заснуць. Дрэнная звычка позна класьціся спаць :(

Пра сустрэчу ўчора ўжо напісаў [info]rydel23 тута. Мне таксама спадабалася, трэба часьцей сустракацца :)
Вось тут у [info]julcik ёсьць фоткі.
Comments: Read 4 or Add Your Own.

Tuesday, December 31st, 2002

Subject:віншую!!! :))
Time:9:30 am.
Mood:сьвяточны пэўна :).
Усіх добрых людзей з надыходзячым Новым годам! :)

Усяго самага найлепшага! Здаровейка, посьпехаў, каханьня, шчасьця, усьмешак, дабра, зьдзяйсьненья жаданьняў! :))

А тута паштовачка!
Comments: Read 1 or Add Your Own.

Saturday, December 28th, 2002

Time:10:39 am.
Mood: awake.
Р. абяцаў зайсьці ў 9.22. Я прачнулася, як зайчык, а яго няма!
Вось і вер пасьля гэтага людзям :))
Сьпіць пэўна...
Comments: Add Your Own.

LiveJournal for kamilka.

View:User Info.
View:Friends.
View:Calendar.
View:Memories.
You're looking at the latest 20 entries. Missed some entries? Then simply jump back 20 entries.